Blink-182 выдае прагрэсіўны альбом

Праз восем гадоў маўчання гурт Blink-182 выдае новую пласцінку. Па словах музыкаў, інтэнсіўная праца над альбомам пачалася толькі ў мінулым кастрычніку, і за апошні час каманда вельмі “задаўбалася”. Зараз “Блінкі” дапрацоўваюць апошнія трэкі, кажа бас-гітарыст Марк Хопус. На яго думку, “альбом гучыць даволі прагрэсіўна, яго стыль нагадвае “New Wave”. На пласцінцы чакаецца некалькі сур’ёзных рэчаў, прысвечаных трагічным падзеям у жыцці калектыву – заўчаснаму сыходу прадзюсера Джэры Фіна, сяброў Крыса Бэйкера і DJ AM.

Музыкі абяцаюць, што сінгл з будучага альбома з’явіцца ў сярэдзіне ліпеня, а сам альбом – праз месяц. Тур у падтрымку новага дыска Blink-182 плануе здзейсніць у 2012 годзе.

Фота: www.altwall.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі