Берлусконі зноў хоча стаць прэм’ерам Італіі

“З горыччу я вяртаюся на службу грамадству. І зноў я раблю гэта з пачуцця адказнасці”, — сказаў Берлусконі.


У кастрычніку ён быў асуджаны да года ўмоўнага зняволення за фінансавыя махінацыі. Раней Берлусконі заяўляў пра намер застацца ў палітыцы, аднак меркавалася, што ён не будзе ўзначальваць сваю кансерватыўную партыю “Народ свабоды” на чарговых парламенцкіх выбарах, піша Lenta.Ru.

У чацвер, 6 снежня, “Народ свабоды” адмовіўся надалей падтрымліваць кабінет дзейнага прэм'ера Марыё Монці, тым самым зрабіўшы імавернымі датэрміновыя усеагульныя выбары. Зрэшты, пакуль што, нягледзячы на дэмарш Берлусконі, урад атрымаў вотум даверу ў абедзвюх палатах парламента.