Белстат: інфляцыя ў 2011 годзе склала 109%

Гэта вынікае з афіцыйнай справаздачы статыстычнага ведамства. Паводле яе, сярод харчовых тавараў за апошні год больш за ўсё — прыкладна ў 2-2,5 разы — падаражэлі рыбныя кансервы, садавіна, гародніна, цукар, гарбата, мяса птушкі. А таксама кандытарскія вырабы, алей, сыры, яйкі, крупы, алкагольныя напоі і тытунь.

Адчувальна стукнуў па кішэнях беларусаў і рост цэнаў на нехарчовыя тавары. У гэтай групе найбольш прыкметна падаражэлі аўтамабільнае паліва, парфумерна-касметычныя вырабы, сінтэтычныя мыйныя сродкі, будматэрыялы, ровары і матацыклы, тканіны.

Што датычыцца сферы паслуг, то больш за ўсё вырасла аплата за дзіцячыя дашкольныя ўстановы, турыстычныя пуцёўкі, квіткі на самалёты, а таксама на міжнародныя цягнікі і аўтобусы.

Нагадаем, што афіцыйны памер інфляцыі ў 2010 годзе быў роўны 10%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі