"Белнафтахім" на 30% павялічыў цэны на паліва

Канцэрн "Белнафтахім" паведаміў пра павышэнне цэн на паліва. 7 чэрвеня бензін і дызельнае паліва на АЗС даражэе ў сярэднім на 30%. 

7 чэрвеня:

АІ-95 падаражэе да 5800 рублёў за літр (было 4350, падаражэнне - 33,33%);

АІ-92 будзе каштаваць 5100 рублёў (было 3950, падаражэнне - 29,11%);

А-80 узнімецца ў кошце да 4950 (6 чэрвеня гэты бензін каштуе 3850 рублёў, падаражэнне - 28,57%);

дызельнае паліва "падрасце" да 5100 рублёў (было 3900, падаражэнне - 30,77%).

 У сярэднім 7 чэрвеня аўтамабільнае паліва падаражэе на 30,4%. Апошні раз кошты на паліва ў Беларусі падвышаліся 24 траўня, роўна 2 тыдні таму. 

З пачатку 2011 года:

АІ-95 падаражэў на 79% (у студзені каштаваў 3240 рублёў);

АІ-92 – на 77,7% (каштаваў 2870 рублёў);

А-80 – на 120% (каштаваў 2250 рублёў);дызельнае паліва – на 97,67% (каштавала 2580 рублёў). 

У сярэднім з пачатку 2011 года бензін падаражэў на 93,59%.

Рашэнне прынятае "ў мэтах абароны ўнутранага рынку ад несанкцыянаванага вывазу нафтапрадуктаў, змяншэння дыспарытэта цэнаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах і забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчых заводаў", паведамляе БелаПАН.

фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі