Беларусаў у Польшчы перапішуць яшчэ раз

Грамадзяне Польшчы могуць звяртацца ў статыстычнае ведамства, калі яны сумняюцца, што іх нацыянальнасць запісалі правільна. Пра гэта інфармуе беластоцкая рэдакцыя “Газеты Выборчай”


У мясцовых СМІ зяўляліся шматлікія паведамленні пра тое, што перапісчыкі свядома прапускаюць пытанне пра нацыянальную прыналежнасць жыхароў Падляшша. Паводле "TVN Białystok”, жыхарка вёскі Студзялова ў Беластоцкім ваяводстве пачула ад перапісчыка “Тут Польшча, і мы ўсе палякі”, калі прасіла запісаць яе беларускай. 


Падляшскі ваявода Мацей Жыўна папрасіў Галоўнае статычнычнае ведамства праверыць такія выпадкі. Цяпер працуе спецыяльная інфалінія, дзе можна праверыць правільнасць сваіх звестак.


Нагадаем, усеагульны перапіс насельніцтва пачаўся ў Польшчы 1 красавіка 2011 года. Паводле папярэдняга спісу насельніцтва 2002 года, прыкладна 50 тысяч грамадзян Польшчы лічаць сябе беларусамі. Пераважная большасць з іх жыве ў Падляшскім ваяводстве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі