Беларуса, які быў у рабстве ў Расіі, дагэтуль не прызналі жывым

У Беларусь Шпак прыбыў 13 лютага. Тыдзень таму ён пайшоў у пашпартны стол, а там сказалі ісці ў ЖКГ, бо яго прызналі памерлым, распавяла Радыё "Свабода" сястра Шпака Святлана. Аднак прапісаць мужчыну ў ягонай жа кватэры адмовіліся, пакуль суд не прызнае яго жывым.

Таксама 61-гадовы Мікалай Шпак, у якога "гаспадары" ў Расіі адабралі ўсе дакументы, дагэтуль не можа аформіць пенсію.

Нагадаем, што Мікалай Шпак паехаў на заробкі ў Расію ў 2001 годзе, калі яму было 47 гадоў. У 2011 годзе ў Беларусі яго з прычыны доўгай адсутнасці прызналі памерлым. За гэты час у Расіі ў яго змяніліся некалькі "гаспадароў". Адабраўшы дакументы, яны перапрадавалі яго адзін аднаму. Апошняе месца паднявольнай працы — рыбная ферма адстаўнога прапаршчыка расійскага МУС. Выратавалі беларуса валанцёры.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі