Беларусь заплаціла РАО ЕС за электрычнасць

Памочнік міністра энэргетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч паведаміла Інтэрфакс.ру, што затрымка з выплатамі адбылася “у сувязі з цяжкасцямі ў сістэме банкаўскіх аперацый”. Каб заплаціць пазыку, “Белэнэрга” давялося ўзяць крэдыт у “БПС-банку”.

“Інтэр РАО ЕС” а 0.00 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь. Цягам дня краіна выкарыстоўвала ўласныя магутнасці для прадукавання электрычнасці.

У  бліжэйшыя два дні Расія адновіць пастаўкі, паведамляе РИА Новости.