Беларусь не будзе публікаваць свой пашыраны "чорны спіс"

Нягледзячы на тое, што гэта будзе крок у адказ на еўрапейскі "чорны спіс", у ім будзе нашмат менш за 200 чалавек, паведаміла Еўрарадыё кампетэнтная крыніца ў МЗС.

Сёння ў МЗС Беларусі былі выкліканыя кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Майра Мора і амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка. Ім было прапанавана "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб данесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрыймальнасці ціску і санкцый". Стала вядома, што ў Мінск для кансультацый адкліканыя пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе і амбасадар Беларусі ў Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі