Беларусь можа папрасіць крэдыт у МВФ

Па словах Мясніковіча, якія перадае БелаПАН, гэта даволі працяглы працэс. У чэрвені будзе чарговая планавая місія Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі. У залежнасці ад той справаздачы, якую падрыхтуе місія МВФ, Беларусь будзе прагназаваць далейшыя адносіны з гэтай міжнароднай арганізацыяй, сказаў прэм'ер.