Беларусь гатовая цалкам прадаць "Белтрансгаз"
Ужо падрыхтаваны праект на канчатковы продаж 50% акцый "Белтрансгазу", якія належаць Беларусі.
Пра гэта 24 траўня паведаміў прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання Беларусі. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, беларускі бок разлічвае падпісаць дакумент у пакеце з дамовай пра ўмовы пастаўкі і транзіту расійскага газу.
Нагадаем, што расійскі прэм'ер-міністр выказваў намер купіць акцыі "Белтрансгаза" яшчэ сёлета ў сакавіку на паседжанні саюзнага Саўміна. Расія парпаноўвала заплаціць 50% акцый "Белтрансгаза" за 2,5 млрд долараў. Пры гэтым Пуцін папрасіў беларускі бок не навязваць Расіі якіх-небудзь дадатковых умоваў.
Тэрміны продажу газатранспартнага прадпрыемства пакуль не вызначаныя.
Дарэчы, неўзабаве Расія плануе запусціць трубаправод "Паўночны струмень". Прадаючы акцыі "Белтрансгазу", улады Беларусі разлічваюць, што гэта дапаможа працягнуць надалей працу кампаніі.