Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з “Барселонай”

Гульня пройдзе на мінскім стадыёне “Дынама”. Футбалісты каталонскага клуба прыляцелі ў Мінск учора, а вечарам правялі трэніроўку. Трэнер “Барсы”, Хасэп Гвардыёла, прывёз у Беларусь самы моцны склад. Сёння на поле выйдуць такія зоркі як Пуйоль, Месі і Маскерана. Відавочна, што “Барселона” жадае рэабілітаваца пасля стартавай хатняй нічыёй з “Міланам”. Для БАТЭ гэта таксама другі матч ў сёлетнім групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Два тыдні таму ў Празе барысаўчане згулялі ўнічыю з “Вікторыяй”.

На “Дынама” будзе аншлаг – усе квіткі даўно раскупленыя. Тыя, хто не трапіць на стадыён, зможа пабачыць трансляцыю на Першым нацыянальным тэлеканале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі