Азаранка выйшла ў паўфінал Уімблдона

На дадзены момант Вікторыя Азаранка займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак. Удзел ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Англіі -- трэцяга па ліку турнірау "Вялікага шлема" – яшчэ больш замацуе пазіцыі беларускі.

28 чэрвеня ў пятым крузе Азаранка перамагла аўстрыйку Таміру Пашак -- 6:3,6:1 і ў матчы за выхад у фінал сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай, якая ў чвэрцьфінале выйграла ў Цветан Піронкавай з Балгарыі, а ў мінулым годзе на Уімблдоне ўзяла верх над Азаранка ў 1/16 фінала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі