“Ашаломлены” Лябедзька і “Уладальнік свету” Дзмітрыеў

Падчас прэзідэнцкай кампаніі амаль усе кандыдаты актыўна пісалі ў “Фэйсбук” і не толькі. Еўрарадыё праверыла, што пішуць у сацсетках апазіцыянеры перад парламенцкай кампаніяй.

120630 Pilecki Seti.mp3

“У мяне, напэўна, ва ўсіх сацыяльных сетках, якімі карыстаюцца жыхары Беларусі, ёсць акаўнты. “Фэйсбук”, “Вконтакте”, “Аднакласнікі”, “Всеті.бай”. Але рэальна зараз я актыўна карыстаюся толькі “Фэйсбукам” і “Кантактам”. Толькі іх абнаўляю”, -- расказвае Еўрарадыё сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Профіль Рымашэўскага "Вконтакте".

Заходзім на старонку Віталя у “Фэйсбуку”. У якасці фона бачым сямейнае фота з жонкай і дзіцём, зробленае на нейкім узбярэжжы. Рэшта – перапосты аналітычных артыкулаў і водгукі на беларускія падзеі. Асабістага мала.

Віталь Рымашэўскі кажа, што найбольш карыстаецца менавіта “Фэйсбукам”. Тут ён безумоўны лідар сярод апазіцыянераў – ніхто больш такой вялікай колькасцю “фрэндаў” пахваліцца не можа. Іх у Віталя роўна 5 тысяч.

“Ведаеце, вялікая зваротная сувязь праз “Фэйсбук”. І праз іншыя таксама бывае. Але з “Фэйсбукам” праблема, што у мяне зараз 5 тысяч сяброў і каб дадаць некага новага, трэба выдаляць старых. А гэта шкада”.

Наступны па колькасці сяброў у “Фэйсбуку” – адзін з кіраўнікоў “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Ён іх мае больш за 3 тысячы. Яшчэ больш актыўны Дзмітрыеў у “Твітары” – пакідае па некалькі твітаў штодзённа:

“Мне слова “выкарыстоўваю” ў дачыненні да сацсетак не падабаецца. Гэта частка майго жыцця, і яны займаюць, напэўна, вельмі шмат часу… Я найбольш актыўны у “Фэйсбуку” і “Твітары”. Найбольш мне падабаецца “Фэйсбук””.

Дзмітрыеў дадае, што пісаць выключна пра палітыку і сваю дзейнасць у сацыяльных сетках непрадуктыўна – гэта людзям не цікава. Таму піша аб тым, што цікава самому. У профілі Дзмітрыева ў “Фэйсбуку” – фота з надпісам “The world is yours”.

Папулярныя ў сацсетках і Наста Палажанка з Анатолем Лябедзькам. У “Фэйсбуку” яны маюць амаль па тры тысячы сяброў. Палажанка актыўная і “Вконтакте”, а вось лідар АГП не абнаўляў сваю старонку там ужо два гады.

Лябедзька і Палажанка часта пішуць пра асабістыя рэчы. Лідар АГП амаль штораніцы робіць справаздачы з прабежак. На старонцы нявесты арыштаванага Змітра Дашкевіча Палажанкі можна прачытаць аб апошніх навінах з турэмнага жыцця старшыні “Маладога Фронту”.


Лідар АГП не грэбуе і прыватнымі фота. На адным з апошніх Лябедзьку можна ўбачыць у вельмі экстравашантным выглядзе – з вялікім жоўтым шлемам на фоне вадаспадаў.

Лідар БНФ Аляксей Янукевіч таксама аддае перавагу стварэнню Майка Цукерберга. Кажа, што у беларускім “Фэйсбуку” найбольш дынамічная аўдыторыя.

“Так, я маю акаўнты. На ўсіх асноўных, найбольш распаўсюджаных у Беларусі – “Фэйсбук”, “Вконтакте”, “Аднакласнікі”. Але апошні год абнаўляю толькі сваю старонку ў “Фэйсбуку”. На маю думку, там сёння найбольш дынамічная аудыторыя”.

У Аляксея Янукевіча, дарэчы, сяброў зусім няшмат. Крыху больш за 500. Ён піша амаль выключна пра палітыку. Гаворыць, што часу на іншае шкада. Янукевіч прысвячае сацсеткам каля 30 хвілін у дзень.

А вось экс-кандыдаты ў прэзідэнты, якія падчас выбарчай кампаніі актыўнічалі ў інтэрнэце амаль паўсюдна, сацсеткі закінулі. Верагодна, да новай кампаніі.

“У мяне, напэўна, ва ўсіх сацыяльных сетках, якімі карыстаюцца жыхары Беларусі, ёсць акаўнты. “Фэйсбук”, “Вконтакте”, “Аднакласнікі”, “Всеті.бай”. Але рэальна зараз я актыўна карыстаюся толькі “Фэйсбукам” і “Кантактам”. Толькі іх абнаўляю”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі