Асамблея дзелавых колаў Беларусі адбудзецца 2 сакавіка ў Мінску

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 350 прадпрымальнікаў рэспублікі. На форуме плануецца зацвердзіць Нацыянальную платформу развіцця бізнесу. Праект гэтага дакумента цяпер дапрацоўваецца. Прадпрымальнікам неабходна такая платформа для рэалізацыі Дырэктывы нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы". Сёння праект гэтага дакумента актыўна абмяркоўваецца.

На асамблеі дзелавых колаў плануецца аб'явіць аб выніках конкурсу на лепшы горад для бізнесу ў Беларусі. Будзе ацэньвацца дзелавы клімат у гарадах, дзе пражываюць да 50 тысяч чалавек і больш за 50 тысяч чалавек, паведамляе БЕЛТА.
.