Апрацаваныя 95% пратаколаў, Пуцін мае 64,3% галасоў

59-гадовы прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін упэўнена перамагае на выбарах прэзідэнта краіны, адзначае БелаПАН.

На другім месцы лідар Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў (17,13%), на трэцім — беспартыйны алігарх Міхаіл Прохараў (7,44%), на чацвёртым — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі (6,25%), на апошнім пятым — лідар партыі "Справядлівая Расія" Сяргей Міронаў (3,8%).

Паводле папярэдніх звестак, яўка склала 64%.

Фота: olkpeace.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі