Андрэй Саннікаў: У КДБ мяне катавалі

“Моцна збітага мяне адвезлі ў СІЗА, пратрымалі пяць гадзін у памяшканні без магчымасці нават схадзіць у туалет. Потым перавялі ў камеру без месцаў, пад нарамі, з хворай нагой, там было вельмі цяжка знаходзіцца. У камеры вельмі холадна. Я пісаў заяву, што прымяняюцца катаванні.

Нават калі далі месца, то ляжаў тварам да святла, прымушалі не мяняць позы. Калі я засынаў і пераварочваўся ў сне, то будзілі ўсю камеру і прымушалі легчы ў тую ж позу.

Зноў перавялі ў іншую камеру, пад нары. Цябе выводзяць з камеры з усімі рэчамі — матрац, пасцельныя прыналежнасці, гоняць па крутой лесвіцы ўніз, людзі ў масках. Яны былі добра падрыхтаваныя, агрэсіўныя. Калоцяць дубінкамі па лесвіцы, сценах, крычаць нечалавечымі галасамі. Заводзяць у сутарэнні, дзе раздзяваюць дагала. Ставяць на расцяжку да сценкі. Прымушаюць прысядаць, нягледзячы на тое, што ў мяне хворая нага.

Потым дазваляюць апрануцца. У прысутнасці трох чалавек у масцы. Такое рабілася штодзённа. Я быў пазбаўлены права на перапіску.

Людзі ў масках дазвалялі ўдары дубінкамі па спіне, тычкі. Я быў у скоцкім стане, пад нарамі, з хворай нагой.

Рэкамендавалі пісаць заяву на імя Лукашэнкі, як іншых кандыдатаў. Я даведаўся, што майго сына хацелі скрасці службы апекі. Мне было сказана КДБшнікамі, калі я хачу дапамагчы жонцы, то я павінен даваць паказанні.

31 снежня ў мяне была прымусовая гутарка з старшынёй КДБ Вадзімам Зайцавым, які пагражаў жыццём і здароўем жонкі і дзіцяці. Калі я адмовіўся, Зайцаў сказаў, што супраць іх будуць больш жорсткія метады. Я быў уражаны. І зразумеў, што ад мяне залежыць жыццё жонкі і дзіцяці.

Са мной працаваў оперупаўнаважаны Фяцісаў, які рыхтаваў мяне да допытаў. Ён казаў, што трэба гаварыць. Яго цікавіла фінансаванне, мае кантакты з замежнікамі.

Цяпер я тлумачу, чаму мае паказанні ў ходзе папярэдняга следства не супадаюць з тымі, што я даю цяпер”, – перадае словы Саннікава “Наша ніва”.

Фота: bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі