Амбасадар Італіі нагадаў пра беларускіх палітвязняў

Пра гэта Арнальда Абэці заявіў 22 сакавіка ў Мінску, перадае БелаПАН. Пры гэтым амбасадар адзначыў: працягваючы настойваць на вызваленні палітвязняў, ЕС таксама шукае "і іншыя каналы для выпраўлення сітуацыі, якая нікому не прыносіць карысць".

Дыпламат нагадаў, што да таго, як улады жорстка разагналі акцыю пратэсту 19 снежня 2010 года, Беларусь і Еўрасаюз вялі даволі паспяховы дыялог. Таму цяпер Еўрасаюз асцерагаецца рабіць нейкія крокі і дзеянні да таго, як будуць адпушчаныя палітвязні.

Разам з тым, Абэці выказаў меркаванне, што беларускага міністра замежных справаў Уладзіміра Макея могуць выключыць з "чорнага спісу" Еўрасаюза. Па яго словах, гэта пазіцыя не толькі Італіі, але і іншых краін.

Фота — tcmagazine.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі