Алкаголь стаў прычынай смерці Эмі Ўайнхаўс

Эмі Ўайнхаўс забіў алкаголь. Да такога выніку прыйшоў лонданскі каранерскі суд. Апынулася, што ў крыві Эмі была выяўлена вялікая колькасць алкаголю, якая паўплывала на дыхальную сістэму спявачкі. Каля ложку Ўайнхаўс было знойдзена тры бутэлькі з-пад гарэлкі. Тое, што Эмі незадоўга перад смерцю зноў пачала шмат піць, пацвердзіла і яе ўласны доктар Крысціна Роміт. Доўгі час існавала меркаванне, што прычынай смерці Эмі Ўайнхаўс, якую знайшлі мёртвай у яе лонданскім доме, былі наркотыкі.

Фота: www.mazeofthoughts.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі