Алесь Камоцкі запрашае на свой дзень народзінаў

Камоцкі: “Прыходзьце, там нават білеты не прадаюцца, можна прыйсці – і ўсё. Звычайна чалавек 70 збіраецца. Я нават троху збянтэжаны тым, што Еўрарадыё вырашыла пра гэта распавесці, бо я нават сам ніякай рэклямы не даю, бо у музей Янкі Купалы шмат людзей не змесціцца. Але ўсе роўна, людзі цяпер не надта актыўныя, што нават я думаю, калі мы тут пагалосім, пакрычым, то чалавек на 5 больш будзе. Калі што, размесцім людзей у два ярусы і будзем праводзіць у два этапы”.

Еўрарадыё: Якая будзе праграма?

Камоцкі:Мы не будзем вялікім складам граць, будзем толькі я з Алегам Змушкам. Для настрою хопіць. Успомнім старыя песні. Гэта такі канцэрт, для якога заяўкі вельмі шмат значаць, людзі прасілі ўспомніць песні на вершы Уладзімера Жылкі, якія на канцэртах практычна 10 гадоў не гучалі. Таксама дадамо нечага новенькага, але гэта мая ініцыятыва, яна не асноўная. Асноўная ініцыятыва - тая, што сыходзіць ад людзей, якія збіраюцца на канцэрт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі