Альбом Depeche Mode з’явіўся ў інтэрнеце за тыдзень да рэлізу

Пірацкая копія новага альбома Depeche Mode “Delta Machine” з'явілася ў сеціве за тыдзень да афіцыйнага рэлізу. Аматары брытанскіх сінт-попераў чакалі пласцінку 26 сакавіка, але цяпер могуць паслухаць і спампаваць яе на торэнтах і ў сацыяльных сетках.

У стандартнае выданне 13-га альбома Depeche Mode увойдзе 13 песень, у дэлюкс-версію — на 4 трэкі больш. Калекцыйная версія будзе аздобленая буклетам на 28 старонак з працамі фатографа і рэжысёра Антона Карбайна, які шмат працаваў з гуртом. 29 ліпеня ў межах тура ў падтрымку альбома “Delta Machine” Depeche Mode выступяць у "Мінск-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі