Акцыя салідарнасці на гаўбцы кінатэатра "Кастрычнік" у Мінску

Акцыя адбылася на гаўбцы самага вялікага ў Мінску кінатэатра — "Кастрычнік". Актывісты трымалі у руках расцяжку "Свабоду палітвязням!" і партрэты людзей, якія знаходзяцца зараз за кратамі. Мінакі выказвалі ім словы падтрымкі і фатаграфавалі акцыю.

Акцыя доўжылася палову гадзіны і скончылася без затрыманняў, паведамляе сайт кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі