Агулам за "плошчу" далі 129 гадоў на ўсіх

Суддзя Таццяна Чаркас дала Аляксандру Атрошчанкаву 4 гады калоніі строгага рэжыма. Змітру Новіку — 3 гады 6 месяцаў. Аляксандра Малчанава суд пакараў 3 гадамі зняволення.

Дзмітры Мядзведзь асуджаны суддзёй Аленай Рудніцкай на 3 гады. Прысуд аказаўся нечакана "мяккім" — тры гады пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Тое, што ў народзе называюць "хімія". У гэты ж дзень пакаралі штрафамі расіян Брэўса і Гапонава.

Суддзя Наталля Пыкіна прысудзіла 21-гадоваму Мікіце Ліхавіду — 3,5 гады ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя Таццяна Равінская агучыла прысуд каардынатару "Еўрапейскай Беларусі" Змітру Бандарэнку — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя Ала Булаш абвясціла прысуды: Алесь Кіркевіч і Павал Вінаградаў — па 4 гады зняволення, Андрэй Пратасеня, Зміцер Дрозд і Уладзімір Хамічэнка — па 3 гады.

Суддзя Маскоўскага раёна Алена Шылько прызначыла пакаранне удзельнікам Плошчы:  Сяргею Казакову, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту, Уладзімеру Лобану - па 3 гады калоніі строгага рэжыму, Дзмітрыю Дароніну і Алегу Федаркевічу - па 3,5 гады.

Суддзя Чацверткова асудзіла Саннікава на 5 гадоў узмоцненага рэжыму

Алегу Гнедчыку 3,5 года ўзмоцненага рэжыму. Фёдару Мірзаянаву, Уладзіміру Яроменку, Іллю Васілевічу па 3 гады ўзмоцненага рэжыму.

Халіп і Марцалеву — 2 гады з адтэрміноўкай, Севярынцу — 3 гады "хіміі", такое рашэнне 16 траўня вынесла суддзя Жана Брысіна

Суддзя Жанна Жукоўская вынесла прысуды: Някляеву 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазняку, Аляксандру Фядуце і Андрэю Дзмітрыеву 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна. Наста Палажанка асуджаная на 1 год умоўна.

Мікалаю Статкевічу далі 6 гадоў, Дзмітрыю Усу — 5,5 года (яго ўзялі пад варту ў зале суда), Аляксандру Класкоўскаму — 5 гадоў.  Усе яны будуць адбываць тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёму Грыбкову —  4 гады з прымусовым лекаваннем ад алкагалізму. Аляксандра Квяткевіча асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі, Дзмітрыя Буланава —  на 3 гады. Андрэя Пазняка асудзілі на 3 гады абмежавання волі (яго вызвалілі ў зале суда). Суддзя Людміла Грачова 2,5 гадзіны зачытвала прысуд.

Таксама суд Маскоўскага раёна асудзіў Змітра Дашкевіча на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Эдуарда Лобава — на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Алена Шылько палічыла віну маладафронтаўцаў у "хуліганстве" даказанай. Іх затрымалі напярэдадні, 18 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі