Адзін з заснавальнікаў Depeche Mode выступіць у Мінску!

Пасля 17 гадоў супрацоўніцтва з гуртом — спачатку ў якасці бас-гітарыста, потым клавішніка і, нарэшце, нязменнага мэнэджара — Флэтчэр працягвае эксперыментаваць з гукам, але ўжо ў новым фармаце dj-сэтаў, у якіх віртуозна кампілюе электронныя сэмплы з хітамі Depeche Mode. Канцэпцыя яго тура — пабываць у тых месцах, куды яшчэ не прыязджалі Depeche Mode. Да Беларусі ён паспеў выступіць у Румыніі (Бухарэст), Украіне (Кіеў, Адэса), Аўстраліі (Сіднэй, Мельбурн), Тайландзе (Пхукет), на Філіпінах (Маніла), у Сінгапуры, Інданэзіі (Джакарта), Кітаі (Пекін), Паўднёвай Карэі (Сеўл), ААЭ (Дубай), Бельгіі (Эрв) і шмат дзе яшчэ.

"Я сапраўды атрымліваю асалоду ад дыджэйства, — кажа Эндзі Флэтчэр. — Гэта выдатна — атрымаць візуальны кантакт з гледачамі на невялікай пляцоўцы. У той час як з Depeche Mode я выступаў перад дзясяткамі тысяч людзей. Па вялікім рахунку, я не настройваюся на вызначаны стыль. Але ўсе мае выступы заснаваныя на музыцы Depeche Mode. Я буду выконваць як зусім новыя міксы Depeche Mode, гэтак і класічныя старыя міксы. Будуць і неспадзяванкі! Над некаторымі кампазіцыямі адмыслова для хуткага дыджэй-тура я зараз працую ў студыі".

2 верасня ў Мінску прагучаць Personal Jesus, Barrel Of A Gun, Precious і шматлікія іншыя ўлюбёныя песні ў эксклюзіўнай свежай апрацоўцы праз першыя рукі. Так што аматарам "Дэпешаў" варта не прапусціць гэты канцэрт!

Выступ Эндзі Флэтчэра адбудзецца ў мінскім выставачным комплексе "Белэкспа" на вул. Купалы, 27. А зараз увага: першыя 100 квіткоў на танцпляцоўку будуць каштаваць 100 000 рублёў. Спяшаецеся! Далей квіткі на яе будуць некалькі даражэй — 140 000 рублёў, а ў дзень мерапрыемства — 170 000 рублёў. Квіткі ў VIP-зону — 450 000 рублёў.


Квіткі па тэлефонах: (029) 650 11 33 і на сайце allstars.by

Электронныя продажы ў сістэме ticketpro.by




Эндзі Флэтчэр паўплываў на гісторыю музыкі XX стагоддзя, стаўшы адным з заснавальнікаў легендарнага гурта Depeche Mode і працуючы з калектывам да гэтага часу. Нават калі гаворка ідзе пра яго ўласныя праекты, Флэтчэр дагэтуль застаецца дакладным Depeche Mode'аўцам. Так, гуказапісвальны лэйбл Toast Hawaii названы Флэтчэрам у гонар знакамітага сэндвіча, якім частавалі музыкаў на сняданак падчас берлінскіх гастроляў. А модны гурт Client, які яшчэ нядаўна прадзюсаваў Эндзі, — не што іншае, як настальгічнае прывітанне старым добрым часам сінці-попа. Кар'еру ды-джэя Флэтчэр пачаў выпадкова: у адным з турнэ ўдзельнікі гурта Client, якіх ён прадзюсаваў, прапанавалі яму паімправізаваць у новым жанры. Выпадковы досвед нечакана перарос у новае вялікае захапленне музыкі. І апошнім часам ён з запалам і поспехам выконвае сэты, у якіх віртуозна кампілюе электронныя сэмплы з хітамі Depeche Mode.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі