Адвакатцы не даюць сустрэцца з Андрэем Саннікавым

Ламаза сказаў, што Саннікаў транзітны перасыльны і таму сустрэча неабавязковая, паведамляе Радыё "Свабода". Кавалеўская на гэта адзначыла, што мінулы раз на перасылцы ў гэтай жа турме Саннікаву дазволілі сустрэчу з абаронцам.

Адвакатка абскардзіла дзеянні начальніка турмы ў Магілёўскай абласной пракуратуры. У будынак абласнога ўпраўлення Дэпартаменту выканання пакаранняў Кавалеўскую пускаць не хацелі: адвакатка хацела абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў абласнога дэпартаменту. Таксама не далі ёй кнігу скаргаў і прапановаў. Маёр, які выйшаў да адвакаткі, заявіў, што яе скарга зарэгістраваная. Аднак у выніку Кавалеўскую ўсё ж пусцілі ў будынак.