116 гадоў таму ў Беларусі прайшоў першы перапіс насельніцтва

Той перапіс насельніцтва быў і першым у Расійскай імперыі, дзе тады зафіксавалі 125 мільёнаў жыхароў. Аднак адтуль лёгка вылучыць дадзеныя па Беларусі.

Гэтак, агулам у тагачасных межах краіны жыло каля 6,9 мільёнаў чалавек (у сённяшніх межах — каля 6,5). У Мінску — 90 тысяч чалавек. Толькі ў Мінскай губерні роднай мовай назвалі беларускую 1 мільён 633 тысячы чалавек. А рускую — усяго 83 тысячы. Агулам жа па краіне роднай мовай назвалі беларускую 73,3%, габрэйскую 14%, рускую 4,3%, польскую 2,4%. Сярод канфесій найбольш было праваслаўных вернікаў — 70,8%, на другім месцы былі іўдзеі — 14,1%, далей каталікі — 13,5%.

Наступныя перапісы насельніцтва праводзіліся ўжо ў БССР. Перапіс 1926 года выявіў 4,95 мільёна жыхароў Беларусі, перапіс 1937 — 5,47 мільёна, перапіс 1939 — 5, 57 мільёна, перапіс 1959 — 8,03 мільёна, перапіс 1970 — 8,9 мільёна, перапіс 1979 — 9,5 мільёна, перапіс 1989 — 10,1 мільёна.

У незалежнай Беларусі перапіс праводзіўся двойчы – у 1999 і 2009 гадах. Апошні паказаў 9,5 мільёна чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі