REM рыхтуюць да выпуску канцэртны альбом

Гурт REM рыхтуецца парадаваць публіку новым канцэртным альбомам. Асновай дыску “Live at The Olympia” стане запіс выступаў у Дубліне летам 2007-га году.

Цягам пяці вечароў музыкі знаёмілі публіку з працоўным матэрыялам яшчэ не выпушчанага на той момант альбома “Accelerate”. Лепшыя моманты гэтых шоў і будуць прадстаўленыя на дыску.

“Live at The Olympia” стане другім жывым рэлізам у дыскаграфіі REM — пасля выдадзенага двума гадамі раней “R.E.M. Live”, запісанага таксама ў Дубліне, але ў 2005-м годзе.

music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі