Вы тут

Рэферэндум падчас вайны. Абмяркоўваем з палітолагам Андрэем Ягоравым

Бюлетэнь на рэферэндуме і Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

27 лютага — у дзень рэферэндуму па Канстытуцыі — беларусы выйшлі на антываенныя пратэсты. Людзі паказалі, што не жадаюць, каб Беларусь удзельнічала ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Улады адказалі затрыманнямі (у аўтазак павялі нават жанчыну з сабачкам), перакрыццем вуліц у цэнтры Мінска і запэўненнямі, што ўсё ў парадку.

Украіна тым часам пагадзілася абмеркаваць з Расіяй умовы завяршэння канфлікту. Перагаворы ідуць на Прыпяці на беларуска-ўкраінскай мяжы. І цяпер ужо зразумела, што гэта не перамовы аб капітуляцыі Кіева.

Як прайшоў рэферэндум, што ён паказаў, і ці ўвогуле мае ён значэнне на фоне памылкі з удзелам у вайне, якую зрабіў Лукашэнка? Ён увогуле самастойны — ці пад поўным кантролем у Расіі? Якія ў Беларусі перспектывы як у краіны пасля садзейнічання Расіі ў вайне? Пагроза ядзернай зброяй, якая сыходзіць ад Пуціна, рэальная? Абмяркоўваем гэта з палітолагам Андрэем Ягоравым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.