Вы тут

Рэдактар "Нашай гісторыі" Андрэй Дынько "знайшоўся" ў Следчым камітэце

Затрыманыя "нашаніўцы" Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько, Андрэй Скурко

Галоўны рэдактар часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько знаходзіцца ў Следчым камітэце. "Што з ім там робяць, невядома, адваката да яго не выклікалі, удзел адваката на следчых дзеяннях абавязковы", — піша "Наша Ніва". 

Нашаніўцаў Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня. Іх падазравалі ў групавых дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па заканчэнні адведзеных законам 10 сутак ім не выставілі абвінавачанне, а памянялі артыкул — заявілі, быццам супрацоўнікі "Нашай Нівы" няправільна аплочвалі камунальныя паслугі: па тарыфах для фізічных асобаў, а не юрыдычных.

Сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрымання журналістаў, але на волю яны не выйшлі. У ізалятары на Акрэсціна сваякам сказалі, што Дынько вызвалены яшчэ а 10-й гадзіне раніцы. 

Пра месцазнаходжанне Марціновіча і Скурко дагэтуль не вядома. Не выключана, што яны таксама на допытах у Следчым камітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.