Рэчыцкія ўлады рассылалі прадпрыемствам лісты з просьбай наведаць канцэрт Лаліты
![Рэчыцкія ўлады рассылалі прадпрыемствам лісты з просьбай наведаць канцэрт Лаліты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lalita-0402.jpg.webp?itok=hxg-9f6M)
Нядаўна ў сацсеткі трапіў ліст ад Рэчыцкага райвыканкама да прадпрыемстваў з просьбай забяспечыць наведвальнасць канцэрта расійскай спявачкі Лаліты. Такім чынам мясцовыя ўлады выказалі заклапочанасць “павышэннем культурнага і эстэтычнага ўзроўню жыхароў Рэчыцкага раёна”.
У лісце нават змешчаныя нумары, па якіх трэба паведаміць да 1 студзеня аб набыцці квіткоў. А каштуюць яны 950 000 — 1 000 000 рублёў.
Як паведамілі ў райвыканкаме, складаннем ліста займаўся аддзел культуры. Аднак “павысіць культурны і эстэтычны ўзровень” у жыхароў раёна не атрымаецца. У касе Палаца культуры, дзе мусіў праходзіць канцэрт, паведамілі, што выступ Лаліты адмянілі.
Канцэрт у Рэчыцы планаваўся на 18 сакавіка. 19-20 сакавіка спявачка выступае ў Мінску і Гомелі, аднак да рэчыцкага канцэрта арганізатары дачынення не маюць.
![Рэчыцкія ўлады рассылалі прадпрыемствам лісты з просьбай наведаць канцэрт Лаліты](/sites/default/files/paragraphs/image/imgpshfullsize.jpg)