Вы тут

РБК: Кіеў і Масква дамовіліся пра абмен па формуле "33 на 33"

"Прэзідэнт-гатэль" у Мінску, дзе адбываюцца перамовы Трохбаковай кантактнай групы / МЗС Беларусі

Кіеў і Масква папярэдне дамовіліся абмяняць 33 украінцаў на столькі ж расіян, паведамляе РБК са спасылкай на ўласныя крыніцы. 

У гэты лік не ўваходзіць галоўны рэдактар украінскага "РІА Новости" Кірыл Вышынскі. Яго перадача пройдзе па спецыяльнай схеме, кажуць суразмоўцы РБК. 

Ці будзе вызвалены на гэты раз украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, крыніцы РБК сказаць не змаглі.

Амбудсмен Украіны Людміла Дзянісава, як кажуць расійскія крыніцы, ужо знаходзіцца ў Маскве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.