Вы тут

Разбіўся чылійскі транспартны самалёт з 38 людзьмі, які ляцеў у Антарктыду

twitter.com/fach_chile

Разбіўся транспартны самалёт Hercules C-130 ваенна-паветраных сіл Чылі, які ляцеў у Антарктыду. На яго борце былі 38 чалавек — 17 чальцоў экіпажу і 21 пасажыр. На арктычную базу везлі персанал для абслугоўвання нафтаправоду.

Вядома, што самалёт знік з радараў над пралівам Дрэйка. Да выратавальнай аперацыі далучыліся паветраныя і марскія судны іншых краін. Аднак абломкаў самалёта пакуль не знайшлі. Праз сем гадзін пасля знікнення сувязі з экіпажам завочна было прызнана, што Hercules C-130 разбіўся.

Hercules C-130 — амерыканскі вайсковы транспартны самалёт, які здольны здзяйсняць палёты на сярэднюю і вялікую адлегласць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.