Ратавальны Хаб: як захаваць беларускасць у выгнанні — эфір з Лапко

Хваля эміграцыі з Беларусі апошнія два гады такая, што ў беларусаў не атрымліваецца “растварацца” сярод грамадзянаў краіны, дзе яны знайшлі прытулак. Ды беларусы гэтага і не хочуць. Наадварот, яны імкнуцца не губляцца. Для гэтага ствараюць розныя “Хабы”, “Рэзідэнцыі”, “Цэнтры ініцыятыў”, “Кавярні” і гэтак далей. Усё праз слова “беларускі”.

Чым адметны Беларускі моладзевы хаб сярод іншых ініцыятыў беларусаў замежжа? Адносіны з палітычнымі структурамі — ці ёсць яны і ў чым сутнасць прэтэнзій беларусаў да “палітычных лідараў”? Хто ля дзвярэй Хаба крычаў Святлане Ціханоўскай “Ганьба!” і ці асімілююцца беларусы ў польскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага моладзевага хаба (Варшава) Алесь Лапко.

You can listen to the broadcast of Euroradio follow this link. The broadcast from the studio can be viewed in social networks: .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.