Рассельгаснагляд увёў узмоцнены кантроль прадукцыі 9 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд увёў узмоцнены кантроль прадукцыі 9 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд уводзіць рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю над прадукцыяй некалькіх беларускіх прадпрыемстваў. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, іх прадукцыя не адпавядае нормам і патрабаванням Расійскай Федэрацыі і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Гэта Слуцкі сыраробны камбінат, Баранавіцкі малочны камбінат, Кобрынскі масласырзавод, Пружанскі малочны камбінат, ААТ "Бабушкина крынка", "Малочная кампанія "Навагрудскія дары", Маладзечанскі малочны камбінат, КВУП "Мазырскія малочныя прадукты", Лепельскі малочна кансервавы камбінат. У іх прадукцыі расійскія эксперты выявілі рэшткі цыпрафлаксацыну, лінкаміцыну, Цілазіну, натаміцыну, нарфлаксацыну. 

АКрамя таго, Рассельгаснагляд часова забараняе пастаўцкі прадукцыі ПУП "Малочны полюс": у сухім абястлушчаным малацэ гэтай кампаніі выявілі рэшткі нарфлаксацыну, афлаксацыну, пеніцыліну і цілазіну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі