Вы тут

Рассельгаснагляд адмяніў санкцыі супраць трох беларускіх прадпрыемстваў

pixabay.com

Рассельгаснагляд з 30 сакавіка зняў абмежаванні на пастаўкі з Беларусі ў Расію з двух прадпрыемстваў. 

Як паведамляецца на сайце ведамства, гаворка ідзе пра сухую малочную прадукцыю ААТ "Бабушкина крынка" і масла ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод". Пастаўкі гэтай прадукцыі будуць ісці ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў суправаджэнні электронных сертыфікатаў.

Таксама Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі мяса птушкі з прадпрыемства ААТ "Александрыйскае". Гэтая прадукцыя таксама будзе пастаўляцца ў Расію ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю.

Аднак, зняўшы санкцыі з трох прадпрыемстваў, расійскае ведамства ўвяло іх на прадукцыю двух іншых. А менавіта

— Палескі вытворчы ўчастак ААТ "Мілкавіта" (паўторнае выяўленне натаміцыну ў сыры);

— ПУП "Брэсцкія традыцыі" (паўторнае выяўленне какцыдыястатыкаў (дынітракарбаніліду) у каўбасных вырабах — тры выпадкі).