Расію могуць выключыць з ФІФА і УЕФА?

Новыя санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі могуць закрануць не толькі эканоміку і фінансавы сектар, але і спорт. Пра гэта паведаміла чэшскае агенцтва ЧТК са спасылкай на праект санкцый, атрыманы ўрадам Чэхіі з Бруселя, інфармуе сайт rsport.ru.

У праекце санкцый гаворыцца пра тое, каб краіны-сябры ЕС разгледзелі пытанне аб прыпыненні сяброўства Расіі ў шэрагу міжнародных спартыўных арганізацый.

У такім выпадку Расія не магла б удзельнічаць у чэмпіянаце свету па футболе або ў спаборніцтвах, якія праходзяць пад эгідай УЕФА: у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы і ў Лізе чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі