Расійскія эксперты пацвердзілі дыягназ беларускім свінням

Яны пацвердзілі, што свінні на свінакомплексе "Усходні" пад Баранавічамі захварэлі на рэпрадуктыўна-рэспіраторны сіндром. Пра гэта паведамляецца на сайце дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Такі ж дыягназ афіцыйна абвяшчалі раней і беларскія прадстаўнікі. "Тушы, атрыманыя ад забою свінняў, выкарыстоўваюць у адпаведнасці з ветэрынарна-санітарнымі правіламі па папярэджанні і ліквідацыі рэпрадуктыўна-рэспіраторнага сіндрому свінняў", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.



Нагадаем, што пасля публікацыі ў шэрагу СМІ наконт няяснай сітуацыі ў свінакомплексе "Усходні" ад экспарту беларускай свініны адмовілася Украіна.

Фота — powerpic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі