Расійскі танкер “Сіг” атрымаў прабоіну каля Керчанскага праліву

"Сіг" / Baza

"Сіг" / Baza

СБУ заявіла, што атака на танкер — іх сумесная спецаперацыя з ВМС Украіны пры дапамозе марскога дрона. Пазней у СМІ з'явілася і відэа з беспілотніка.

У Расіі заявілі, што судна атрымала прабоіну ў раёне машыннага аддзялення “як мяркуецца, у выніку атакі марскога дрона". На “Сіг” знаходзіўся экіпаж — 11 чалавек. Расійскі бок заяўляе, што ніхто не пацярпеў. Сцвярджаецца, што танкер застаўся на плаву.

“Сіг” — танкер для перавозкі хімікатаў і нафты. Яго валавая ўмяшчальнасць складае 4754 тоны. Судна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за пастаўкі паліва ў Сірыю.

Расійскі танкер “Сіг” атрымаў прабоіну каля Керчанскага праліву
Як выглядаў яшчэ не падбіты “Сіг” / marinetraffic.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі