Расійскі беспілотнік трапіў у шматпавярховік у Дняпры

Наступствы расійскай атакі ў Дняпры

Наступствы расійскай атакі ў Дняпры / ГСЧС Украины

Расійцы атакавалі мінулай ноччу ўкраінскія гарады беспілотнікамі. У Дняпры дрон трапіў у шматпавярховік. Разбураныя два паверхі. Ужо вядома пра восем пацярпелых. Але пад заваламі яшчэ могуць заставацца людзі — на месцы працуюць ратавальнікі.

Загінулыя ў выніку расійскай атакі ёсць і ў Адэсе. Тут беспілотнік трапіў у грамадзянскае прадпрыемства, паведамляе Hromadske. Быў пажар. Пад заваламі ратавальнікі знайшлі целы 3 загінулых.

Расійцы ў ноч на 23 лютага выкарысталі пры атацы на Украіну 31 ударны беспілотнік тыпу Shahed, а таксама ракеты. 23 дроны ўдалося збіць, паведамілі ў паветраных сілах ВСУ. Беспілотнікі былі знішчаныя над тэрыторыяй Адэскай, Мікалаеўскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай абласцей.

Российский беспилотник попал в многоэтажку в Днепре
На месцы трапляння беспілотніка ў шматпавярховік у Дняпры / тут і далей фота ДСНС Украіны
Российский беспилотник попал в многоэтажку в Днепре
Российский беспилотник попал в многоэтажку в Днепре

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі