Вы тут

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны спыніў галадоўку

Падчас акцыі салідарнасці ў Санкт-Пецярбургу, 21 красавіка 2021 года / Reuters

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны спыніў галадоўку. Інфармацыя пра гэта з'явілася ад яго імя ў Instagram. Ён галадаў за кратамі з 31 сакавіка, патрабаваў, каб да яго дапусцілі для абследавання незалежных лекараў. 21 красавіка па Расіі прайшлі акцыі салідарнасці, былі затрыманыя паліцыяй сотні людзей.

Навальны паведамляе, што, "дзякуючы вялізнай падтрымцы добрых людзей па ўсёй краіне і па ўсім свеце", яго двойчы абследаваў кансіліум грамадзянскіх лекараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.