Расіяне паскардзіліся, што іх распраналі на ЧЕ па біятлоне ў Раўбічах

TUT.by
TUT.by

Расійскія біятланісты паказваюць слабыя вынікі на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах пад Мінскам. Пасля двух дзён спаборніцтваў у расіян толькі адзін медаль — "золата" Яўгеніі Паўлавай і Дзмітрыя Малышкі ў суперміксце. І гэта пры тым, што каманда прыехала ў Раўбічы асноўным складам!

Расійскія журналісты, якія асвятляюць ЧЕ па біятлоне, пішуць аб заганах арганізацыі чэмпіянату ледзь не больш, чым пра выступы сваіх спартсменаў. Напрыклад, фатограф-рэпартажнік Андрэй Іваноў лічыць, што меры бяспекі на чэмпіянаце выходзяць "далёка за рамкі адэкватнасці".

“Дагляд на біятлоне быў заўсёды. У Рупольдынгу быў, у Антхольцы, у Аберхофе. Ёсць дагляд на тэнісе. Ніякіх праблем, калі гэта дагляд. Але не ператрус, — прыводзіць меркаванне Іванова сайт www.championat.com. — Калі працуюць прафесіяналы, гэта не стварае нязручнасцяў. На некаторых стадыёнах арганізуюць праход для прэсы, гэта паскарае працэс. Нідзе няма хамства. Цікава, што ў Цюмені на чэмпіянаце Еўропы было незадаволенасць ператрусамі. На этапе Кубка свету працавалі прафесіяналы, і нараканняў ні ў гледачоў, ні ў прэсы не было. Ну а адсутнасць харчавання — гэта нонсэнс.

На ўваходзе нас прымушалі распранацца. Развод на тое, што не прымушалі, ужо ідзе. Але прасцей было распрануцца, бо той, хто праводзіў ператрус, ужо ўвайшоў у раж і стаў пагражаць тым, што затрымаюць, будуць непрыемнасці. І такое было не толькі са мной. Майго знаёмага прадстаўніка адной са зборных настойліва прымушалі выняць усе рэчы з заплечніка. Проста вопратку, якая нармальна прамацваецца рукамі. Прыбор для вызначэння металу "даглядчык" не выкарыстоўваў. Ён проста валяўся на мокрым стале. Людзей абурала некампетэнтнасць гэтага чалавека”.

Далей журналіст Аляксандр Говараў са спасылкай на таго ж Іванова распавядае, як складана ў Раўбічах прыпаркаваць аўтамабіль: "Арганізатары закаталі ўздоўж абочыны паласу з пяску для стаянкі аўтамабіляў. Прыехаў крыху раней — заняў месца. Спазніўся — прабачце. Сёння [21 лютага. — Еўрарадыё] +4°С, магчымы дожджык, і пясочак ператвараецца ў бруд, у якім аўтамабіль захрасае намёртва. Далей ёсць 100-150 метраў да пераходу, які заканчваецца ледзяной сцяжынкай ўніз, досыць крута. Дождж да вечара, магчыма, змые лёд, але ўдзень трэба быць асцярожным".

І толькі потым — аналіз стартаў расійскіх біятланістаў.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне праходзіць у Раўбічах з 20 па 24 лютага. Расіяне ў медальным заліку пакуль што трэція, беларусы — сёмыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі