Вы тут

Расія забараніла пастаўкі турэцкіх ігрушаў праз Беларусь

pixabay.com

Рассельгаснагляд з 28 сакавіка забараняе пастаўкі турэцкіх ігрушаў праз Беларусь у суправаджэнні беларускіх рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў. 

Прэс-служба ведамства паведамляе, што ў сакавіку 2019 года пастаўкі турэцкіх ігрушаў праз Беларусь рэзка выраслі. Раней ігрушы з Турцыі пастаўляліся праз мяжу з Расіяй. Таму цяперашнія пастаўкі выклікаюць у Рассельгаснагляду сумнеў у сваёй легальнасці і недавер да звестак, указаных у беларускіх рээкспартных сертыфікатах.

Таксама спецыялісты Рассельгаснагляду плануюць наведаць Турцыю, каб праверыць звесткі з беларускіх дакументаў пры рээкспартных пастаўках ігрушаў. Акрамя таго, расіяне правераць звесткі пра лагістыку паставак ігрушаў з Беларусі ў Расію праз Еўрасаюз.

Рассельгаснагляд лічыць, што беларускі бок пастаўляе ў Расію "санкцыйную" прадукцыю, забароненую ўказам прэзідэнта.

Нагадаем, што з 22 сакавіка Расія забараніла ўвоз турэцкіх яблыкаў праз Беларусь.