Расія рыхтуе маштабную правакацыю, каб уцягнуць Беларусь у вайну — СБУ

Расіяне вывучалі Мазырскі НПЗ / СБУ

Расіяне вывучалі Мазырскі НПЗ / СБУ

4 жніўня Служба бяспекі Украіны заявіла, што Расія рыхтуе ў Беларусі "маштабную правакацыю пад чужым сцягам". СБУ спасылаецца на здабытыя разведданыя. Яны сведчаць, што правакацыю рыхтуюць на стратэгічным аб'екце — Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Па гэтай версіі, падрыхтоўкай тэракту займаецца дыверсійна-разведвальная група, якая складаецца з кадравых вайскоўцаў Узброеных сіл РФ. На тэрыторыю Беларусі іх адправілі пад выглядам "вагнераўцаў". Яны маюць задачу ўчыніць на прадпрыемстве дыверсію пад выглядам "украінскіх дыверсантаў". Пасля гэтага Украіну абвінавацяць у правядзенні ў РБ тэракту.

СБУ сцвярджае, што атрымала інфармацыю з некалькіх крыніц. Сярод іх — расійскі вайсковец, захоплены ў палон на Запарожскім напрамку. Нядаўна ён атрымаў заданне перадыслакавацца ў Беларусь пад выглядам "вагнераўца", але не паспеў гэта зрабіць. У яго тэлефоне знайшлі перапіску з іншымі вайскоўцамі, інфармацыю пра НПЗ у Мазыры, яго здымкі.

Расія рыхтуе маштабную правакацыю, каб уцягнуць Беларусь у вайну — СБУ

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі