Расія не дазволіла Беларусі павялічыць пастаўкі цукру

Сітуацыя вакол паставак беларускага цукру ў Расію зноў абвастраецца. Масква адмовіла Беларусі ў просьбе павялічыць пастаўкі цукру звыш вызначанай квоты. Пра гэта агенцтву Прайм-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да расійскага ўрада. Інтарэсы беларускіх цукровых заводаў лабіяваў мэр Масквы Юры Лужкоў.

У чэрвені ён падпісаў разам з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім зварот ва ўрад Расіі з просьбай дазволіць дадатковыя пастаўкі цукру.

Лужкоў і Сідорскі прасілі павялічыць квоты беларускага цукру на 50-60 тысяч тон звыш аб`ёму, вызначанага пагадненнем аб умовах паставак цукру ў 2007–2008 гады. Лужкоў матываваў гэта патрабаваннямі Масквы ў восеньскі перыяд. Аднак расійскі ўрад у гэтай просьбе адмовіў.

“Белорусский партизан”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі