Расія можа застацца без найноўшых прэпаратаў супраць анкалогіі

Курскі анкалагічны цэнтр / onco46.ru
Курскі анкалагічны цэнтр / onco46.ru

Расія можа застацца без найноўшых прэпаратаў супраць анкалогіі. Гэта звязана з тым, што пасля пачатку "спецаперацыі" большасць буйных фармкампаній прыпынілі клінічныя даследаванні ў Расіі, а без такіх даследаванняў на тэрыторыі краіны прэпарат не можа быць зарэгістраваны ў РФ, патлумачыў дырэктар расійскага Інстытута гематалогіі Аляксей Масчан у інтэрв'ю газеце "Известия".

"Гэта вялікая праблема і бяда. Гэта азначае, што на наш рынак не трапяць самыя сучасныя прэпараты", — кажа ён. Па яго словах, "гэта ставіць бар'ер на шляху ў Расію любой інавацыйнай тэрапіі". Масчан таксама адзначыў, што падае даступнасць і зарэгістраваных прэпаратаў, у некаторых рэгіёнах узнікаюць перабоі з пастаўкамі лекаў для тых, хто цяпер ужо праходзіць лячэнне. Паводле яго слоў, гэта адбываецца з-за "зламанай лагістыкі". Лагістыка стала пакутаваць яшчэ ў "кавідныя часы" і яшчэ мацней пагоршылася пасля пачатку вайны ва Украіне.

Масчан прызнаў, што ў клініках узнікае дэфіцыт то аднаго, то другога прэпарата, што ў сітуацыі з анкалагічнымі пацыентамі недапушчальна, паколькі перарываць іх лячэнне нельга. Аналагі праблему не вырашаюць — іх эфектыўнасць можа аказацца інакшай, чым пры падабраным лячэнні прэпаратам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі