Расія і Украіна абмяняліся палоннымі

З расійскага палону вярнуліся 64 украінскія вайскоўцы / @ermaka2022
З расійскага палону вярнуліся 64 украінскія вайскоўцы / @ermaka2022

Адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай. З расійскага палону вярнуліся 64 украінскія вайскоўцы, а таксама грамадзянін ЗША Суедзі Мурэкезі. Пра гэта расказвае кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Паводле яго словаў, дадому вяртаюцца афіцэры, шарагоўцы і сяржанты, "якія ваявалі на Данецкім і Луганскім кірунку, у прыватнасці, бралі ўдзел у абароне горада Бахмут".

"Гэта нашы героі", — сказаў Ярмак. Амерыканец Мурэкезі, са словаў Ермака, "дапамагаў нашым людзям". Раней расійскае агенцтва РІА "Новости" паведамляла, што Мурэкезі быў затрыманы ў чэрвені ў Херсоне за ўдзел у праўкраінскіх пратэстах. Газета Guardian пісала, што 28 кастрычніка яго вызвалілі, але ў яго не было дакументаў, таму яго перавезлі ў Данецк. Тады ён казаў Guardian, што "вельмі шчаслівы быць свабодным", але не ведае, што рабіць далей.  Цяпер яго канчаткова вызвалілі.

Расіяне таксама перадалі ўкраінскаму боку целы чатырох загінулых. Расійскі бок пра абмен пакуль нічога не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі