Расія і Беларусь абмяняліся зямельнымі ўчасткамі

Беларускі парламент ратыфікаваў дамову паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб узаемнай перадачы ва ўласнасць зямельных участкаў і арэндзе зямельных участкаў.
Паводле гэтага дакумента, Расійская Федэрацыя перадае Беларусі на правах уласнасці зямельныя ўчасткі ў вёсцы Чырвоная паляна Краснадарскага краю. Іх агульная плошча — 16,32 гектара.

Акрамя таго, на правах арэнды Ўпраўленне справамі прэзідэнта Беларусі (УСП) атрымае санаторыі "Белая Русь" (мястэчка Майскі) і "Беларусь" (горад Сочы). Тэрмін арэнды — 49 гадоў. Раней зямельныя ўчасткі належылі ЎСП на праве бестэрміновага карыстання.

У сваю чаргу, у адпаведнасці з умовамі дамовы, беларускі бок перадае ва ўласнасць Расійскай Федэрацыі зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў Мінску і Мінскай вобласці. Агульная іх плошча таксама складае 16,32 гектара, паведамляе партал ЗЕМ.РУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі