Вы тут

Расія гатовая даваць сваё грамадзянства ўсім украінцам

Reuters

Расія можа прыняць рашэнне ад наданні свайго грамадзянства ўсіх жыхарам Украіны, а не толькі людзям, якія жывуць на тэрыторыі гэтак званых ДНР і ЛНР. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Кітай, перадае ТАСС.

Пуцін падкрэсліў, што рашэнне даваць расійскае грамадзянства жыхарам акупаваных украінскіх тэрыторыяў не было спантанным. Прэзідэнт таксама запэўніў, што ўсе сацыяльныя абавязанні перад расіянамі будуць выкананыя, бо ніякай сур’ёзнай нагрузкі на бюджэт не здарыцца, калі яшчэ пэўная колькасць асобаў атрымае расійскія пашпарты.

Першай тэмай для магчымых перамоваў з новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім стане ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе, мяркуе Пуцін.