Расія адпраўляе на фронт старыя савецкія танкі Т-54 і Т-55

Старыя савецкія танкі едуць на фронт / кадр з відэа
Старыя савецкія танкі едуць на фронт / кадр з відэа

22 сакавіка ў сацсетках з'явіліся фатаграфіі і відэаролікі цягніка, які перавозіць дзясяткі танкаў з Далёкага Усходу. Відавочна, накіроўваецца ён у бок Украіны, на фронт.

Эксперты кажуць, што перавозяць старыя савецкія танкі Т-54 і Т-55, прынятыя на ўзбраенне ў 1946 і 1958 гадах адпаведна. Хутчэй за ўсё, танкі ніколі не выкарыстоўваліся ў баях, а ўдзельнічалі толькі ў вайсковых парадах ці зусім стаялі ў музеях.

Чаму Расія вырашыла адправіць на фронт такую састарэлую тэхніку?

"Вайна ва Украіне — гэта канфлікт, у якім памер мае значэнне, таму ў Расіі на фронт могуць адпраўляць і ледзь навучаных мабілізаваных салдатаў, і танкі 1950-х гадоў, знятыя з захоўвання. Паводле гэтай логікі, у канчатковым рахунку танк — гэта фурманка з гарматай, а таму падтрымаць пяхоту ў штурме ўмацаваных пазіцый ён у любым выпадку зможа", — каментуе карэспандэнт Бі-бі-сі Павел Аксёнаў.

Праўда, нават мадэрнізацыя  такой тэхнікі не дапаможа ёй адыграць значную ролю ў вайне ХХІ стагоддзя. Адзіны значны плюс у адпраўцы на фронт Т-54 і Т-55 — іх значна прасцей асвойваць мабілізаваным. "Сучасныя танкі сямейства Т-72, Т-80 і Т-90 занадта складаныя, каб даверыць іх людзям, у якіх будзе адносна мала часу, каб навучыцца на іх ездзіць і страляць", — дадае Аксёнаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі