Ранішні ўдар па Кіеве быў здзейснены не з тэрыторыі Беларусі
![Ратаваннікі ліквідуюць наступствы ранішняга абстрэлу Кіева / фота кіеўскай гарадской Рады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-06-26_09-46-27.jpg.webp?itok=85kho26Z)
Ратаваннікі ліквідуюць наступствы ранішняга абстрэлу Кіева / фота кіеўскай гарадской Рады
Ранішні ўдар па Кіеве Расія нанесла з раёна Каспійскага мора, цытуе ВВС афіцыйнага прадстаўніка вайскова-паветраных сіл УСУ. Паводле дадзеных вайскоўцаў, удар наносіўся “высокадакладнымі і дарагімі ракетамі РФ”.
"У раёне Астрахані яны ўзлятаюць, на ўзбраенні ў іх асноўныя ракеты, якія запускаюцца па нас. Гэта ХА-101. Яна можа лётаць на адлегласць да 5500 кіламетраў", — вытлумачылі ў УСУ.
Па папярэдніх дадзеных, сёння па Кіеве выпусцілі ад 4 да 6 ракет. Украінскія сілы СПА збілі дзве з іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.