Rammstein дадае да новага альбома фалаімітатары

Rammstein не дае сумаваць сваім прыхільнікам: каб зрабіць больш рознабаковым іх вольны час, гурт падрыхтаваў чарговы сюрпрыз. Абмежаваны тыраж новага альбома Rammstein пад назвай “Liebe Ist Fur Alle Da”(ЛІБЭ ІСТ ФЮР АЛЕ ДА-Каханне для ўсіх) будзе распаўсюджвацца ў камплекце з невялікай валізкай, якая змяшчае шэсць фалаімітатараў, наручнікі і лубрыканты.

Пры гэтым паведамляецца, што вібратары будуць прадстаўляць сабою дасканалыя копіі адпаведных органаў шасцярых удзельнікаў калектыву.

Нагадаем, што першым сінглам у падтрымку альбома “Liebe Ist Fur Alle Da” (ЛІБЭ ІСТ ФЮР АЛЕ ДА) стаў “Pussy”, відэакліп на які, нават у лёгкай версіі, паўсюдна забаронены да дэманстрацыі на тэлеканалах па прычыне яго порназместу.

Нагадаем, што “Liebe Ist Fur Alle Da” (ЛІБЭ ІСТ ФЮР АЛЕ ДА), шосты лонгплэй у дыскаграфіі Rammstein, убачыць свет 20-га кастрычніка. Плыта стане першай студыйнай працай рокераў за апошнія чатыры гады.

Фота: ficd.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі